Плынь жыцця

Праходзяць міма месяцы, гады
На сонцы росаў бісер высыхае
Няма юнацкай лёгкае хады
І больш ніхто па нас не уздыхае.

Праекты, планы - толькі ў галаве,
Існуюць, рэдагуюцца  бясконца
Паціху і жыццё так аджыве
І знікне, як з травы іскрынкі сонца.

І толькі памяць радасных хвілін
З гадамі і чароўней, і яскраваей.
Душа ж шукае шчасця успамін,
Калі ты быў дасціпней і рухавей!

Няхай праходзяць месяцы, гады
Ды росаў бісер  ранак аднаўляе.
І хоць няма больш лёгкае хады
Але душа і мроіць, і кахае!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →