Легенды Белавежы - Каравай
Дзялілі ў замку асвячоны каравай.
Дзяліў сам Вітаўт. У яго натуры
Дзяльба была прывычнай. Нават край
Дзяліў ён і не раз паміж князямі,
Надзельваў тых, хто вераю служыў,
Бо ў краю дабрабыт стваралі самі
І ён мацнеў і ўсё заможней жыў.
Два роўныя кускі, найперш маладажонам,
Падаў князь на талерцы залатой,
Каб у сям'і быў лад і, каб законам
Жыцця ў сям'і быў розуму настрой.
Пасля, за маладых бацькамі надзялілі
Гасцей і дворню караваем, і музыкаў,
Каб шчодрасць маладых усе хвалілі
І кожны дом сям’ю б у госці клікаў.
Па караваі ўжо Яніна бордза ўстала
Зняла вянок з лілей і дыядэму ўдзела.
“Бывай жа маладосць мая!” сказала,
“Крыху шкада, што ты ўжо праляцела!”
Пасля дзяўчына, выйшаўшы на ганак,
Рукою шчодраю, каб помнілі ўсе свята,
Рассыпала ў натоўп жанчын- пушчанак
Дзьве жмені аж спрэс залатых дукатаў.
Свидетельство о публикации №125020208825
