Калядны надвячорак

Даўно не бачыў я віхуры,
Як у дзяцінстве. Ой, даўно!
Ды ўспамінаю снегу гуры
І ў кветках срэбраных вакно.

Успамінаю вечар сіні
І з комінаў слупамі дым,
Гілі чырвоныя і іней
Ў падсвеце сонца залатым.

Раку заслалі і пагоркі
Бялюткім пухам дываны
І дзівяцца з нябёсаў зоркі
На край цнатлівай белізны!

А навакол такая ціша,
Замілаванне аж да слёз!
Шкада, што гоман дня скалыша
Красу, што нарадзіў мароз!


Рецензии
Стасiк не зможу писать по бялорускi. Но я тобi дякую. Ти мене обрадував. Я думала ти вже тут не буваєш. Я практично всіх своїх рідних і знайомих втратила.
Бувай счастливий, та здоровий.

Таис Афинская 3   07.01.2025 20:44     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй за твой зварот,Таіса! Пішы на украінскай мове, я яе цудоўна разумею, толькі што пісаць не ўмею!
Здароўя табе,родная, і ўсім тваім блізкім і дай Божа нам мірнага неба і спакою на зямлі!

Станислав Шастак   08.01.2025 13:20   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →