Что случилось?

Чаму так сталася, зацятая маўчанка?
На кожнае хаценне свой абруч.
Запоіны – заплачуць стрэхі з ранка,
Сцярэбяць ручаі падол пясчаных круч.

Спаймаў сябе на тым, што, усё іначай:
Ішоўшы сцежкай той не заблудзіў.
Надвор’е млее, а снег з ранку плача,
З цярпеннем саўладаць, хоць не глядзі.

Сярод сваіх без догляду дзічэюць.
Надумайся пазваць – я прапяю.
Зімой зямлі не косяць і не сеюць,
Таму я сцерагу пару тваю.


Рецензии