Кахання расцвiтаючага чары

Скрыпучы снег мне сніцца па начах,
Гілёў бутоны ў гронках арабіны
І жэўжыкі вясёлыя ў вачах
Знаёмае з далёкай Аргентыны.

Ў іх расцвітае ружай маладосць
І голас сарамлівы, што мне кажа:
“Кахай мяне, пакуль у нас час ёсць,
Бо не вядома, як нам карта ляжа!”

Я не рашыўся ружы той сарваць,
Яна ж шыпамі сэрца укалола
За тое, што не здолеў пакахаць
Дзяўчынку я, але з душой анёла.

Я не зламаў бутон чароўнай ружы,
Не захацеў развеяць дух пяшчоты
Ён вёў мяне праз спёку і праз сцюжы,
Гаіў мае жыццёвыя згрызоты.

І вось цяпер, на прыканцы жыцця,
Я дзякую яму, як светлай мары!
Цудоўны момант усяго жыцця- Кахання расвітаючага чары!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →