Бляск надзеi

Знічкі думак, бляск надзеі -
Сэрца сыграюць,
Што вайны ход прысмірэе
І закончыць пуць!

Што не знойдуць прайдзісветы
Харчу для вайны
І павернуцца да лета
Да бацькоў сыны.

Бо не здольны свет глядзеці
На старца трызненне,
За якое плацяць дзеці
Жыццямі ў імгненне!

Грошы трацім на “Арэшнік”
“Сатану” з “Кінжалам”,
На карэйскі полк пацешны
З азіяцкім шалам!

Ўстаньце ж людзі-гуманісты,
Як у даўніне!
Свет нам трэба мірны, чысты,
А фашызму:”Не!”


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →