Рисунок осени
Каберац траў спалучана,
Ужо замоўк птушыны спеў,
Марозіць ноч калючая.
Сканаў нядаўні цёплы дзень,
Бялявых кос каронаю,
Час вечаровы без надзей
Блішчыць расой стазвоннаю.
Грудзей бярозкі прыпаду,
Ці то яна прытуліцца,
Узнімаем плечы змоладу
Над сцішанаю вуліцай.
Чырвоных фарбаў не суняць,
Жмуруся не ад шчырасці,
Ужо гады не размяняць
і розуму не вырасці.
У прыкрай думкі не спытаць,
Парады шкодзяць, колючы.
УЗДОЎЖ ДАРОГІ СЕНАЖАЦЬ,
Стажкі сумуюць стоячы.
Усё прапускаю праз сябе,
Павекі ў стоме плюшчацца,
Шчаціна пожні ў журбе,
Жыццё шчасліва любіцца.
Свидетельство о публикации №124111206977