Лебядзiны клiч

Вершы на мове роднай
Ты мне сягоння даслала
І сэрца сініцай слабоднай
Радасна затрапятала.

Цудоўны бо падарунак
Мне на тужлівасць дзён,
На плянаў благі малюнак,
На гвалт і вайны праклён!

Яшчэ на хвіліны ночы,
Што цягнуцца гумай без сну,
І мроіць бясконца ахвочы
Вачэй малахіт і вясну.

На горыч-палын развітання,
На сцежкі і пуцявіны
Узнёслага колісь кахання
Дзе дух ажыве сябрыны,

Каб стаў ён падмуркам строю,
Што сее ідэй крэатыў,
А рабскае, злое, чужое
Адправім без жалю ў архіў.

Слупкоў праплываюць ільдзіны,
Метафар зіхцяць агмяні,
Бо верш - гэта кліч лебядзіны
У новыя вольныя дні!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →