Слодыч восенi

Цаню ўсе дні, што засталіся мне,
П'ю слодыч іх з кісьлінкай арабіны
І ажыўляю ў памяці карціны
Чароўных дзён у роднай старане!

Казыча успамінаў водар нос:
У промнях сонца верасоў кілімы,
Смарагд палеткаў і лясы Радзімы
У пацерках бурштынавых бяроз.

Той дзень асенні адляцеў далёка.
Зляцелі ў вырай птушак галасы
Развеяў падых ветру валасы
І ззяе малахітам феі вока.

О, восень - час дажынак, успамінаў!
Ты душы саграеш, даеш надзеі,
Што скончацца ваенныя падзеі
І мірна зажыве ізноў краіна.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →