Жнiвень

Жнівень. Поўнач на парозе.
Зьнічкі падаюць з нябёс
На таполі пры дарозе,
На ракі шырокі плёс.

Глуха, цёмна. І павевы
Ветрыку кудысь сышлі.
Гуртам задрамалі дрэвы
Разам з каўкамі ў галлі.

Ўсе журботна адзінока.
Ноч змяняе шэры дзень.
Перамен не бачыць вока,
Нават хваль няма нідзе.

Край ахінула балота,
Гукі змёрлі і квяты... .
Навакол ляжыць самота:
Спрэўшыя жыцця пласты.

Ды як сонца прамень мечам
Рассячэ навалу хмар
Край ачнецца чалавечым,
Дух узродзіцца для мар!

Жнівень. Поўнач на парозе.
Зьнічкі падаюць з нябёс -
То святога старца слёзы
Нам прарочаць светлы лёс.


Рецензии