Лiцьвiнцы

Вясны пачуццяў эстафету
Салоўка пераклаў на ноты.
Ён песню дараваў сусвету,
Як пазбыццё ад адзіноты!

Пяшчотны пацалунак самы
Я шлю табе душа мая
Яго я атрымаў ад мамы
І шлю пяшчотным удвая.

Каб вачанятаў малахіты
Знімалі паміж намі межы
І ажыўлялі б падзабыты
Вобраз далёкай Белавежы.

Казалі б табе кожны ранак,
Што ў кожную маю хвіліну
Я мрою постаць свіцязянак,
Як Бог наканаваў ліцьвіну!


Рецензии