Босое лето
Кожнай хаты абыйдзе двары,
Яго стрэну ў дзявочых усмешках,
Ды ў мажных паглядах старых.
Бліскавіцы арганнай грымоты,
Поўня света ў кахання радках,
Забываюся пра адзіноты,
Калі лета ў мяне на руках.
То хаваецца сярод маліны,
Альбо спіць, там дзе сохне пакос,
Выглядае з- пад блузкі дзяўчыны
Кужалямі заплеценых кос.
А то з ветрам гуляе ў дагонкі
Ля нагрэтае сонцам вады,
Па-над полем ахвярна і тонка
Жаўруком праспявае заўжды.
Свидетельство о публикации №124062301740