Лунный свет
За сэрца возьме безпадстаўна,
Ужо зязюля не пяе
На ўлонні гаю, нібы здаўна.
Ужо ружы ў садзе дацвілі,
А водар восені, бы вінны,
Буслы прароча адплылі,
Віе узоры павуцінне.
У лесе цішы абцугі,
Ён разнасцежна непадступны,
Травой знясілелі лугі,
Асотам грае вецер нудны.
І каб не сонца ў берагі,
Ды каб не золата саломы,
Я б шкадаваў аб чым другім,
Так несуцешна незнаёмым.
Свидетельство о публикации №124061806492