Родная мова

На мове гаварыла я у вёсцы
I нават з мамай у горадзе сваiм.
А час iшоу i адцвiталi вёсны,
I адляталi у вырай жураулi.

Не стала мамы, смутак зрок палонiць,
I мова рэдка чуецца штодня.
Але душа i сэрца шчыра помняць
Усю мiлагучнасць светлага радка.

Пящоту спелых нiу i зорак ззянне,
I вечары пад роднаю страхой.
I першае таемнае спатканне,
I асалоду ад сустрэч з вясной.

Жыве у нашай памяцi спрадвечна
Любоу да роднай мовы i зямлi.
Як дрэва за акном глядзiць у вечнасць,
Так чалавек пуская каранi.


Рецензии
Абавязкова пішыце, паважаная Марыя, на роднай нашай мове...
Чалавек пражывае яшчэ адно жыццё, калі добра валодае яшчэ адной мовай.
З цяплом ды добрымі пажаданнямі!

Татьяна Цыркунова   15.06.2024 12:42     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →