Мой родны кут

Мая зямля,мая матуля,
Дзе я нарадзілась і расла.
Праз гады я нібы птушкай,
К табе прылячу-
Радзімая мая зямля.

Там землякі і родные мае жывуць,
Там як тады і жыта каласіцца.
Там на палетках салаўі пяюць,
Там,дзе я нарадзілася калісьці.

Шмат гадоў давялось мне пражыць,
Спазнаць нагоды і вялікага шчасця.
Шмат дарог давялось мне прайсці,
Каб зноў да любага краю вярнуцца.

Пакланіцца той роднай зямлі,
Што з маленства па стежкам хадзіла.
Адкуль ідуць маі карані...
Маёй роднай Малай Радзімы.

Мой родны кут,як ты мне мілы.
Вёска родная,Тур'я.
Квітней,жыві ты вечна з мірам,
Спадчына-лЮбая мая Зямля!


Рецензии
Добрага жыцця Вам Беларусачка на сваёй Роднай Зямлі, у сваёй малой Радзіме!

Квітней,жыві ты вечна з мірам,
Спадчына родная мая Зямля!

Дай жа Божа, міру нашай Радзіме, нашым цудоўным людзям!
Здароўя Вам і многіх гадоў актыўнага жыцця!
З павагай да Вас!

Николай Сергеевич 01   04.11.2025 08:12     Заявить о нарушении
Добрага ранку Вам паважаны мой зямляк!
Вялікі дзякуй Вам,што заглянулі на маю старонку і далі цудоўную рецензію на мой верш.
Я жыву даўно,больш 50 гадоў ў Магілёве,а дзе нарадзілась,туды лятаю птушкай... Цяпер толькі адзін раз ў два гады.
Дай Бог,Міру на нашай Радзіме і на ўсёй зямлі!
З вялікай павагай да Вас,Мікалай Сяргеевіч!
Я Вам жадаю здароўя,дабрабыту ў доме і многіх гадоў жыцця!

Людмила Бельская 2   04.11.2025 09:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.