Абярэг
Яна заўжды была і будзе.
Ніхто яе не адбярэ,
Пакуль свой край шануюць людзі.
У той пашане ёсьць магніт.
У ім -- дзядоў сівая вера.
З ёй сьвечак вострыя агні
Адгоняць прэч ад краю звера.
Мая зямля -- мой крыж і меч.
Пакуль жыву -- я ёй малюся.
Ніхто сьвятыні не кране,
Бо ў ёй -- сьвятыя Беларусі.
Праз іхні захіст мы жывём:
Шануем мову, памяць, песьні...
І славім свой ліцьвінскі лён,
Што вабіць нас паглядам весьнім.
Я паўтараю зноў і зноў,
Нібы малітву руны, словы,
Што клічуць з выраю буслоў
Да родных ніў і рэчак сонных.
Мая зямля -- мой абярэг.
Яна заўжды была і будзе.
Ніхто яе не адбярэ,
Пакуль свой край шануюць людзі.
12.03.2024.
Свидетельство о публикации №124040606524