Кахай мяне, пакуль я тут, з табой
Магу і сумаваць, і ўсміхацца.
Начамі слухаць, як шуміць прыбой,
І зоркамі на небе любавацца.
Кахай мяне ў сумневах і ў слязах,
Захопленай, наіўнай і прыгожай.
Пасля, магчыма, я прыйду ў снах -
Табе ў гэтым памяць дапаможа:
Змалюй цяпер і ў думках захавай,
Усё, што ў сэрцы для цябе насіла.
Пакуль я тут, з табой, мяне кахай.
А большага ў жыцці і не прасіла.
Перевод с: http://stihi.ru/2017/10/13/2829
Свидетельство о публикации №124032003362
Ключевой постулат Ветхозаветного учения:
Трения между человеками-
Источник охлаждения или размножения.
Емельянов-Философов 05.05.2025 08:06 Заявить о нарушении