Липа цветёт

Ля кветак ліпы мёд духмяны,
Вакол дарог маліны шаль,
Калі грымоты – неба цьмяным
Рассыпле дожджыку крышталь.

Раскрые неба аканіцы,
Блакіт узорамі наўсцяж,
Чароўны выпадак прысніцца -
Такі вось край чароўны наш.

Трывае сэрца ад шалення,
Без гаманы аціхне луг,
Напэўна ад хвароб збавенне
Даруе водара ланцуг.


Рецензии