Пацалунак каханага

Нарадзіў верш пацалунак,
Што расою пахне ранку,
Нектаром тужлівых струнак,
Смагі вуснаў па каханку.

Мройным дотыкам пяшчотна
Песцяць матылька крыламі
Горыч вуснаў бестурботна
Нас жарсці чаруюць снамі.

Я да сёння памятаю
Колер лета, смак сустрэчы!
Як сукенку распранаю,
Ног цнатою пешчу плечы.

Пахну ўсё яшчэ табою:
Прастор вуліц, хаты пустка
Прагнуць пэндзля для двубою
Найсалодшага для вуснаў!


Рецензии