Калi маеш час...
Кінь "глушца", калі яго не маеш.
Твой званок чакаю ва ўсе дні,
Калі ты майго і не чакаеш.
Пазвані, як маеш навіну.
Не маўчы, калі навін не маеш.
Я хачу пачуць цябе адну,
Ты мне родны край напамінаеш.
Мроішся над Юркавай гарой
Ў глорыі світальнае заранкі.
Барвай аздабляе промняў рой
Наваколле роднай Мураванкі.
Налятае ветрыку павеў.
Свежасцю цалуе вусны, шчокі
Навявае сэрцу шчасця спеў,
Разганяе мораку аблокі.
Гараваць твой вобраз не дае,
Праганяе млявасць, поўніць сілы
Твой званок мне радасць надае
І ў надзеі вырастаюць крылы.
Свидетельство о публикации №123111107719