Кужаль белых аблачынак

Дзе кужаль белых аблачынак
Пад сонейкам развесіў вецер,
Прашу аб міры для Айчыны
І для людзей усіх на свеце!

Малю я Бога аб збавенні
Ад хцівасьці прарокаў існых,
Ад мовы роднай аняменні
У іхніх планах непахісных.

Малюся Богу штохвіліны,
Каб мы манкуртамі не сталі!
Каб мову роднае Айчыны
За чарку з шкваркай не аддалі!

Бо гора нам датуль не знаці,
Пакуль жыве ў народзе мова,
Яна ж, бо мова роднай маці,
Не будзе зычыць нам ліхога!

Шукаюць тэлескопы ў небе
Святло загінуўшых сусветаў.
Барані Божа стаць патрэбе
Шукаць так словы для паэтаў!


Рецензии