Адзiнокiя мроi

Каханыя чорныя бровы,
Зубочкаў жамчужных ззянне
Прымроіцца мне гатовы,
Як цяжка на сэрцы стане.

Прысняцца вачэй малахіты,
Прымроіцца сонечны смех,
Што зьбегам турбот не забыты,
Крыніца надзей і ўцех.

Замоўкла даўно танцпляцоўка
І вёска ў дрымоце ляжыць
А памяць рысуе мне лоўка,
Як можа дасць Божа пажыць.

Прыехаць у родную вёску,
Калі прылятуць журавы,
Каб танцаў пачуць адгалоскі,
Паверыць, што край мой жывы.

А ўвечар, як сонейка кола
Закоціцца за Трацякі
Сачыць недзе ў парку за школай,
Кахаюцца як светлякі.

Шукаць любай зорныя вочы,
Лавіць іх чароўны прамень
Шчаслівым быць з ёю і ўночы
І далей увесь божы дзень!

Лятучыя чорныя бровы,
Рад жэмчугу ў вуснаў каралах
Прымроіцца мне гатовы,
Ды сэрцу той мроі замала!


Рецензии