Чаканне

Чакаю я з РБ навін,
Аж сэрца замірае!
Чакаю я іх не адзн,
Унук са мной чакае.

Чакалі мы навін удвох,
Час лепшы каб заспеці,
Каб і Кавід надзейна здох
І быў бы мір на свеці.

За два адолелі гады
Кавід і ціша стала.
Ды сатана наслаў бяды-
Прышла вайны навала.

Чаго цяпер далей чакаць?
Чакаем перамогі!
Каб людзі ўсюды маглі спаць
Без атамнай трывогі!

І не гадалі б па дымах
Ці то па гушчы з кавы -
Ці будзе  існасці працяг,
Ці толькі дым куравы?

Чакаем добрай навіны,
Што свет зла не забудзе,
Бо пасля атамнай вайны
Жыцця болей не будзе!


Рецензии