Жыцця нязменны лёс. Бел

Як добра, раненька выходзіць,
Гуляць па лекавай траве,
Калі з пад хмары на усходзе
Магутны сонца дыск ўсплыве.

Калі ад купалаў сабораў
Прамень адбіўся у рацэ,
Калі пасля нядоўгіх збораў
Малітваслоў і Крыж ў руцэ.

У рад стаяць будынкаў гмахі,
Сабор, што люд наш будаваў
Ты да яго тым светлым шляхам
Ідзеш, што Божа дараваў.

Пад гоман птушак з пад нябёсаў,
Звонаў вібрацыя плыве,
Падзяку Богу, свайму лёсу
Узносіш ў сэрцы, галаве.

Зямлі апшарам закаханы
І ціхай гутаркай бяроз,
Сусветам, Богам дараваным
Які - жыцця нязменны лёс.


Рецензии
Вельмі добрыя і душэўныя словы пра родную зямлю і падзяку Богу,свайму лёсу...
Вялікі дзякуй вам Мікалай Сяргеевіч.
С цяплом і пажаданнім усяго самага найлепшага у Новым Годзе.
С павагай Людміла.

Людмила Бельская 2   16.01.2024 02:08     Заявить о нарушении
Добрага дня, добрага настрою, добрага здароўя!
HTTPS://STIHI.RU/2020/09/09/7255

Дзякуй Вам за веданне Роднай Беларускай мовы! Хораша як, калі размаўляеш на адной мове!
Дапамагай Вам Гог! З цяплом Душы!

Николай Сергеевич 01   16.01.2024 07:30   Заявить о нарушении
Мікалай Сяргеевіч,дзякуй Вам вялікі яшчэ раз за ўсё добрае і душэўныя вашы вершы.
С павагай і цяплом да Вас Людміла.

Людмила Бельская 2   16.01.2024 13:36   Заявить о нарушении
Дзякуй Вам Людміла! Нажаль, на беларускай мове, амаль не чытаюць.

Николай Сергеевич 01   16.01.2024 15:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.