Красуня мая

   Песня

О, Белая Русь, Богам дадзены лёс
Цудоўная Маці-Радзіма.
Без сініх азёраў, бялюткіх бяроз,
Цябе уявіць немагчыма.

Без гучнай зязюлі, усходняй зары,
Дзіцячае нашай вандроўкі.
Крынічанькі гэтай, што б’е з пад гары,
Ды ветраў, што гоняць аблокі.

Без моцных марозаў і белых снягоў,
Дзён сонечных, ранішняй зоркі.
Без рэчак шырокіх, лугоў-дываноў,
Ды нашай пявучай гаворкі.

Без гэтай дзяўчыны, што любая мне,
У бела-вішнёвым, убранні.
Той даўняй сустрэчы, на старым гумне,
Дзе першае наша каханне.

О, Белая Русь, о, красуня мая!–
Пяшчотныя, добрыя людзі,
 Свой гонар, имкненне, ёсць мэта свая,
З сябрамі у згодзе жыць будзем!

  Прыпеў
Ты любоў мая
Голас твой заўжды
Асалодай да сэрца ляціць.
Цябе слаўлю я
Не пазнай бяды
Пакуль сонца зямлі зіхаціць.


Рецензии
Пронзительное, душевное посвящение Белоруссии ☀️
НИКОЛАЙ СЕРГЕЕВИЧ!
Всего ВАМ самого-самого ЗАВЕТНОГО!!!! 👼 🎆

Елена Шахова 7   22.07.2023 05:51     Заявить о нарушении
Сердечная благодарность Вам дорогая Елена, не только от меня лично, но и красуні-Беларусі!
З павагай!

Николай Сергеевич 01   22.07.2023 07:29   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.