Ты адна?

Вецер дзікі ў начы
Слязьмі плача ў вакне.
Ты скажы, не маўчы,
Што чакаеш мяне.
Ужо поўнач даўно
І не свеціць луна.
Адкажы мне адно:
Ты адна? Ты адна!

Прыйдзе лета і мы
Зноў рука ў руцэ.
Змыем холад зімы
Кроплямі на шчацэ.
Дождж нам будзе шаптаць,
Што мы будзем заўжды
Ночы ўсе спавіваць,
Як дождж кроплі вады.

Мяне вецер начны
Да цябе кліча зноў
Да бацькоў стараны
Да магілаў дзядоў.
Праляціць многа лет
Рака лёсу сама
Панясе нас у свет,
Берагоў дзе няма!


Рецензии