Зямлi Лiцьвiнскай

Зямлі Ліцьвінскай спадары,
Табе радзімы Краю
Жадаю мірнае пары
І росквіту жадаю!

Жадаю ад усёй душы,
Каб стала нас багата,
Каб зніклі прэч "таварышы",
Што б'юць і рэжуць брата!

Каб з імі разам знік і лад,
І скрэпы дамастрою!
Каб Азвяронка згінуў чад
І свет расцьвіў вясною!

Зямлі Ліцьвінскай спадары
Каб блуду пазбыліся,
Што за свабоду ваяры
Між іх перавяліся!

Віншую Вас са святам я,
Хай у нябыт "цар" кане
І мова родная мая
Адной дзяржаўнай стане!


Рецензии