Здаюся я

Здаюся я, бо гэта мая доля!
Бо я пражыў ужо жыццё маё.
Не зможа каласіцца зноўку поле,
Калі на ім стаіць адно жніўё!

Сплываюць дні мае, як тыя рэкі,
У акіян мінулых дзей, сустрэч.
Знікаюць лёсы ў ім і чалавекі
І нават час у ім знікае прэч.

Адтуль няма ў існы свет звароту
І толькі памяць пакідае зорны след
Жарсцей, пачуццяў, сэрцаў прывароту,
Якімі надалей жыве сусвет.

Здаюся  я. Такая, мабыць, доля,
Але патрачу Кронам даны час
На тое, каб засеяць ведаў поле,
Каб зорны след застаўся і ад нас!


Рецензии