Дзень смеху

Я гукнуў уранку рэху:
"Сёння дзень вяселы смеху!"
Адгукнулася мне рэха:
"Не до смеха! Не до смеха!"
Я б і сам смяяцца рад,
Ды гарматы акурат
Глушаць смех, само жыццё,
Чую толькі іх выццё!
Праўда, чую ўсё ўва сне,
Бо ў нямецкай старане
Ні гарматаў, ні ракет,
Звоніць кірха на абед.
Памаліся й ты са мною,
Каб вось гэтаю вясною
Даў Бог скончыцца вайне
Ва ўкраінскай старане!
Наказаў каб Божа грэх!
Каб ажыў дзіцячы смех
А ўсе нелюдзі ў Крамлі
Зніклі б з гэтае Зямлі!


Рецензии