Беларуская бяссоннiца

Я не сава, я  птушка ранняя,
З тых, што завуцца жаўрукі.
Але прывычны на спатканні я
З бяссонніцай на час які.

У ложак мой яна уляжацца,
Ёй вершы, казкі гавары
І непрыкметна так акажацца,
Што  прагутарым да зары.

Спаць раніцой няма ахвоты.
Кажа бяссонніца:"Пішы!"
І ўваскрашае мозг палёты
Багамі створанай душы.

За працаю прыходзіць вечар,
Бярэ бяссонніца ключы,
"Пішы!"  - мне кажа - "чалавеча"
"Пішы, каб мову зберагчы!"

Дык зазірай, краса -бяссонніца,
Ты да мяне заўжды! Няхай
З табою мовай роднай поўніцца
Ўся Беларусь - мой родны край!


Рецензии