Не дарэмна жыву...

***
Не дарэмна жыву,
Бо жыву я з табою:
Я жыву, бы ў раі,
Я жыву і дыхаю
Тваёю душою…

Калі скажа хто з пыхаю,
Што жыць бы я мог,
Як цар які, ці як Бог,
Дык адкажу я яму і супакою:
Я жыву не проста з кім,
А з Божай душою,
Што сонцам узыходзіць
Нада мною…

А бляск яе вачэй –
Святло маіх начэй
Бяздонных на зямлі,
На ёй бяссонных,
Чакаю бо,
Каб раптам на аконных
Заззяла сонцам ранне
Зноў на рамах.

Люблю цябе,
Як любяць людзі храмы.
Люблю цябе,
Як сонца, неба, маму.

І не дарэмна я жыву з табою,
Калі кахаеш летам і зімою,
Вясной зялёнай, восенню чырвонай,
Кахаеш ноччу, днём і у сутонне.
Кахай мяне заўсёды,
Як сягоння!
Любі мяне, як неба любіць сонца –
Ўсім целам і душой,
Любі бясконца!

Ты – мой анёл,
А я – вялікі грэшнік,
Бо я прамы, нібыта той алешнік,
Што цягне рукі ў неба і да сонца.
Кахай мяне, кахай мяне… бясконца!

Другога лістапада 2022 г. – першага сакавіка 2023 г.


Рецензии
Добра жыць з верай любоўю да Бога! Добра жыць з любоўю да асяроддзя, другога чалавека і быць любімым!
Люблю цябе,
Як любяць людзі храмы.
Люблю цябе,
Як сонца, неба, маму.
HTTPS://WWW.STIHI.RU/2019/06/06/1263

HTTPS://STIHI.RU/2021/09/18/2249

Здароўя Вам, жыцця пад мірным небам!

Николай Сергеевич 01   21.03.2023 23:49     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй! Таксама жадаю вам усяго толькі добрага, шчырых сяброў і суразмоўцаў! Міра і шчасця!

Юрий Боровицкий   22.03.2023 02:31   Заявить о нарушении
Дзякуй Вам! Заходзьце яшчэ!

Николай Сергеевич 01   22.03.2023 06:55   Заявить о нарушении