Дзiвосны сон

Дзівосны сон! Вясна вярнулася!
І ў сэрцах заіграла кроў.
Кахання смага ў іх прачнулася
І да ўсяго ў жыцці любоў!

Любоў прайсціся раным-рана
Вясёлкай росаў на траве.
Схавацца у сувой туману,
Што моўчкі па рацэ плыве.

Забыцца ў песьні салаўінай,
Не адчуваць і сэрца стук,
А толькі з любаю дзяўчынай
Шукаць пяшчоты юных рук!

О, сакавіцкі дзень вясновы!
Збудзіў ты жарсці сны ўва мне.
На дрэве шпак блішчасты, новы
Пяе гімн радасны вясне!


Рецензии