Прабачэнне
Злятаюць, як з кляноў лісты,
Але ўсё гэта сэрцы грэе
Сярод бяздоннай нематы
Няхай я баю мроі, казкі,
Ды жыць з надзеямі лягчэй.
А сэрцам трэба крыху ласкі
І л'ецца повесці ручэй.
Няхай яна не вышталкцона,
На палявы падобна шлях,
Ад нараджэння да амбона
Спляліся ў ёй любоў і жах.
Мы многа дзе яшчэ пабудзем.
Жыццё - гэта ланцуг прыгод,
Але мы ўсе іх помніць будзем,
Як першы ўвесну крыгаход.
Як наша першае спатканне
І зыркі погляд наўскос,
І рук гарачае жаданне
У ранішняй вясёлцы рос!
Прабач мяне, што адкрываю
Табе душы і смех і плач,
Ды ў космас часам адлятаю
Маіх надзей. Прашу прабач!
Свидетельство о публикации №123020300182