Люты месяц

Заўтра прыйдзе месяц люты,
Прынясе  снягі, мароз
Пабягу ў канькі абуты
Рэзаць лёд яго пагроз.

Іней ляжа поўсцю ўранку
Сінім срэбрам на галіны,
Ахіне ў кажух альтанку
Нібы плечы ў дзяўчыны.

Ані гукаў, ані спеваў.
Дымы неба паднялі.
І направа, і налева
Абрус белы на зямлі.

Заўтра прыйдзе месяц люты,
А за вокнамі  цяпло.
Памяць мроіць лёдам скуты
Родны край, маё сяло.


Рецензии