Добрай ранiцы

Бадзёрым, сонейка маё
Прачніся раніцой зімовай!
Хай кожны знойдзе ў ёй сваё,
Што песціць роднай мовай!
Хай шэпча ранак казкі-сны
Ў яркі зімні золак
Пра хуткі ўжо прыход вясны
Пад дугамі вясёлак!

Хай расцвітае шчасцем зрок
Бліскуча-малахітны,
Як той з маністамі шнурок,
Што стан аздобіў спрытны!
Дзень новы ў ранку сіняве
Табе шле прывітанне,
А для турбот у галаве,
Хай Бог дае каханне!


Рецензии