Могучий дуб

Адзіны дуб у чыстым полі
Вякі старанна захаваў,
Стаяў бы ён шчэ значна болей,
Калі б у жыцці не бедаваў.

Гады апалены маланкай
Адной вайны. Другой вайны…
Яны тут поўзалі на танках,
Крывёй карміліся яны.

Ад іх не засталося нічога -
Гадзюке адрубалі джала.
Адно, парытыя дарогі,
Ад страт балючым сэрца стала.


Рецензии