Ты ж жарсцлiва кахала

Надаела глядзець
Як жыццё ўзбоч бяжыць.
І старэць ды сівець.
Яшчэ хочацца жыць!

У кахання агні
Жар душы здабываць,
Ды ў вясеннія дні
Вуснаў мёд цалаваць!

І забыўшы на век
Танчыць польку, чардаш
Ў іх душой чалавек
Маладзей кожны наш.

І ўсяроўна тады,
Што зязюля кавала!
Ні нуды, ні жуды,
Ты ж жарсцліва кахала!


Рецензии