Чаканне

Я цэлы дзень табе званю
А ў адказ:"Тут, тут!"
Эфір калыша цішыню
На працягу мінут.

Я зноў і зноў табе званю
І мрою голас твой,
Што поўны жарсці і агню
Сустрэў мяне зімой!

Я маё сэрцайка сагрэў
У сонцах воч,
Яго я мроіў, ім гарэў
У дзень і ў ноч!

Ляцелі ў вырай ночы, дні,
Так праляталі годы.
Сяброўка! Ты мне пазвані
І без  нагоды!


Рецензии