Свежы погляд

Даюць мне свежы погляд сны.
Начамі цёмнымі у восень
Прыносяць мір і ціш яны
І Тучы роднай неба просінь.

Няма ў іх межаў  і турбот,
Няма ў іх і вайны-пачвары,
Яны прыносяць карагод
Былых сустрэч і родных твары.

Яны жыццё, што ўжо прайшло,
Яскрава так уваскрашаюць,
Выводзяць з цемры на святло
І тым праблемы ўсё рашаюць.

У снах яскравей ход падзей:
Гвалт, генацыд ва Украіне,
Расія нішчыць там людзей
Па ўзгодненай Крамлём дактрыне.

Па ёй жа ачмурэлы цар
Гразіць нам ядравай дубінай.
Не бачыць выйсця зямны шар,
Як з тою саўладаць звярынай.

Крамлёўскіх салаўёў памёт
Загадзіў розум, зрок народу,
Што ворагі наўкол штогод
Расіі робяць зло і шкоду.

Бо вораг, кажуць, у палон
Край забярэ, але дарэчы
Які з жыцця мы маем плён?
Мы ж выжываем у галечы!

Дык можа трэба нам прыняць
Дактрыну новую? Дадому
Вярнуць палкі! Не ваяваць!
Не дыктаваць, як жыць другому!

Прыносяць ясны погляд сны
І асабліва ў час спакойны.
Не трэба людзям больш вайны!
Народы ў міры жыць дастойны!


Рецензии