Ты мяне паiла малаком птушыным

Ты мяне паіла малаком птушыным
Многа саладзейшым за пчаліны мёд
Сьвет прайдзі ўвесь белы, лепшае дзяўчыны
Адшукаць не зможаш,знаю наўпярод!

Яснай раніцою, калі сонца ўстане,
Заіграюць ружай водбліскі зары.
Прыгарну да сэрца я маё каханне
Падарунак Бога, што ні гавары!

Дзень хвіліны точыць без яе ў самоце
Не прыносяць шчасця спевы салаўя.
Як няма натхнення, то й не быць рабоце,
Бо яго прыносіць зорачка мая!

Дагарае вечар сонцам палымяным,
Поўніцца натхненне сокам маладым.
Дзякуй табе  Божа, што даў быць каханым,
Хоць век маладосці праляцеў як дым!


Рецензии