Мурашынцы

Цалую сунічныя вусны твае,
Пяшчотныя рукі і вочы!
Хай Божа здароўя табе надае!
А мне - каб тварыць быў ахвочы!

Каб час і дарогі не гасілі мар,
А сонца надзеі  каб ззяла!
Цалую да болю знаёмы мне твар
У красак вянку на Купала.

Мне мрояцца пахі лясоў і палёў:
Чабор і дасьпелае жыта.
Палёт павуцінак, што ўслед  жураўлёў,
У вырай кіруюць нібыта.

У Бабіна лета спяшаюць дамоў
Зьвяры, павучкі, мурашы.
На крылах ляцеў бы у Тучу ізноў,
Прайсціся па нашай шашы.

Цалую салодкія вусны твае,
Цалую і рукі, і вочы!
Ты памяць мая, як салоўка пяе
Ў празрыстыя майскія ночы!


Рецензии