Да Дня Незалежнасцi

О, Беларусь - мой край чароўны!
Ты хоць стаіш навідавоку
Адкрытая суседзяў зроку,
Ды план жыцця твайго няўлоўны!

Ён нелагічны, кускаваты
Бо служыць толькі аднаму,
Як думак зберагчы турму
І ўладу захаваць без страты.

Твой незнаёмы бачу твар,
Які знікае у  паўзмроку,
Так памяркоўна, без папроку
Нібыта лёс той - Божы дар.

Твой незнаёмы голас чую
І ён заснуць мне не дае,
Бо ён "патрыятызм" пяе,
Каб волю задушыць людзкую.

Каб задушыць ці выгнаць вон
Шляхі і планы да прагрэсу,
Каб душы, стогнучы ад стрэсу,
Не ўздумалі прысьпешыць скон

Улады, дзейснай праз гады.
Хай жа ідэй многагалоссе,
Нальецца зернем, як калоссе,
Каб хлебам стаць для грамады.

О, Беларусь - край таямніц!
Ззывай сваіх дачок  сыноў
Пад сцяг твае свабоды зноў,
Перад Крамлём не падай ніц!


Рецензии