Яну-Эрыку

Любы ўнучак! Прадаўжэнне
Маіх генаў, маіх дум!
Ты спыніўся на імгненне
І турбот адрынуў тлум.

Засяроджаны без меры,
Промень ясны вачанят.
Лятуць планы і намеры
Твае з ім у далягляд.

Што ты там убачыў, родны?
Можа як у гэты век
Незалежным і свабодным
Стане кожны чалавек.

Можа розум правіць будзе
Развіццём планеты ўсёй,
Чалавецтва мо' пазбудзе
Ўсё, шта зьвязана з вайной?

З тэрмаяду дапамогай
Мо' запаляць сонца людзі,
Каб ісці любві дарогай
А не чэзнуць ў войнаў брудзе?

Можа бачыш паратунак,
Чалавецтва лепшы лёс,
Што Зямлі у падарунак
Ўжо стварае Бог нябёс?

Мой унучак! Прадаўжэнне
Маіх генаў, дум маіх!
Дай Бог моцы і цярпення
Мэтаў дасягнуць усіх!


Рецензии