Родны краявiд
Сцяжынка полем ўецца
Звініць жаўрук, на малахіт
Палеткаў песьня л'ецца.
Прыціхшы слухае прастор
Той песьні перазвоны,
Што далятаюць аж да зор,
Чаруюць лес зялёны.
Калісьці песьняю такой
Мяне вітаў у ранку
Жаўрук над Начаю ракой
І ў хутары на ганку.
Ён за сабою мяне вёў
У мроі, казкі, сны,
На дываны лугоў, палёў
У квецені вясны!
Малой Радзімы краявіды:
Лёс, поле і рака -
Маім вы сэрцам не забыты
Як песьня жаўрука!
Свидетельство о публикации №122072300702