Стась Высоцкi 35

Шчаслiвы лёс

Гады ляцелi  ў прорву небыцця,
Сын нарадзіўся, вырас, скончыў школу.
Назвалі Аляксандрам. Быў вясёлы,
Шчаслівы самы ў Стася час жыцця.
Ён вопыты працягваў. Яны сталі
Падмуркам і для доктара навук.
Яго патэнты ў свеце ўсе прызналі,
Але фінансы цяклі болей міма рук.
Знiкалi фiрмы, межы i краiны,
Стась сустракаў больш дрэнныя навiны.

Фiнансаване па ўсёй планеце
Шукаў Стась для праекта і адчай
Падкiнуў думку з'ездзiць у Кiтай,
Дзе мiльярдэраў больш за ўсiх на свеце.
Знаёмы з Мiнску, што меў фiрму ў Харбiне,
Прыслаў яму для вiзы запрашэнне
Пляменніцы на адрас, Шэйка Нiне,
У Мінск. I Стась прыняў рашэнне:
"Паеду з лазерам i з доктарам з Расеi,
Што знае ФДТ і ім лячыць умее".

Стась прыляцеў у Мiнск на самалёце,
Бо новая надзея сэрца грэла
I ластаўкай душа ў Харбiн ляцела
Бо верыла, што там канец турбоце!
Ён Нiне пазванiў i папрасiў прывезцi
Яму паперы прама на вакзал:
"На выхадзе з метро ў тунэлю дзесцi,
Бо спёка на двары і сонца л'ецца шквал"
Сказаў ёй:"Буду ля бiльярднай уваходу,
Сядзець цярпліва да твайго прыходу!"

Размову скончыўшы, купiў напiтку пляшку
I хуценька ў тунэль пашыбаваў.
Наплечнiк муляў. Стась паспрабаваў
Яго паправiць. Раптам стала цяжка
Ступiць i крок. Паветра не хапала.
Наплечнiк скiнуў, на яго прылёг.
Натоўп спяшаўся, яму справы мала
Было да Стася i цi жыць ён мог.
Набраўшы Нiну, напісаў ёй:"Чуць
Жывы. Ляжу ў тунэлі, дзе багаж здаюць".

Нясцерпна вочы рэзала святло.
Стась павярнуўся да сцяны i змежыў вейкi
I ледзь разняў пад крык страшэнны нейкi,
Як бы са смерцю бой жыццё вяло!
Крычала Нiна! Церла рукi, ногi
А ён ляжаў i размаўляць не мог.
Пачуў сiрэну хуткай дапамогi.
Таблеткi смак, што быў гарчэй за грог!
Наклалi маску з кiслародам i, як п'яны
Пачуў, што павязуць у Бараўляны.

У Бараўлянах урачы другiя
Сказалi, што шчаслiвы мае лёс,
Бо перанёс ён лёгачны трамбоз,
Дзе шэсцьдзесят адсоткаў - нежылыя!
Далi рэцэпт, перавялi ў палату
Нiна дастала дацкi варфарын,
Праз пару дзён, як стала лепш багата,
Пачуў прыгоду ўсю i Аляксандар, сын.
Пры выпiсцы ўрач Серабро сказала,
Што яму Нiна і жыццё падаравала!


Рецензии