Авэ, Сафiя!
Дабраславёны
Месца і момант сустрэчы з табою!
Вобраз чароўны і выкштальцоны,
Як зорак ззянне, як гук прыбою!
Авэ, Сафія!
Шчасце зямное
Яснай усмешкаю ты ўваскрашаеш!
Белаю ружай, цнатлівай вясною
Ты прыбліжаеш і аддаляеш!
Авэ, Сафія!
Ясныя вочы
Хай запаляюцца шчасця агнямі!
Хай не змаўкае Божы званочак -
Сонечны голас, вытканы снамі!
Авэ, Сафія!
Горнія сфэры
Душу табе даравалі Багіні!
Хай злыя словы і злыя намеры
Зьнікнуць навекі ў бязлюднай пустыні!
Авэ, Сафія!
Неўтаймавана
Прага да сэнсу жыцця пазнавання!
Бога малю, каб была ты кахана
І каб спазнала слодыч кахання!
Свидетельство о публикации №122060607974