Стась Высоцкi 29

Стажор у інстытуце

Цяплом сустрэчы выйшаў Стась сагрэты.
Размова з консулам яму вярнула сілы,
Дала надзею і падаравала крылы,
Каб шлях знайсці і ўзляцець да мэты.
А ўвечары да цешчы на кватэру
Ад Акадэміі Навук з'явіўся пасланец
Ён запісаў жаданні Стася на паперы,
Паабяцаў, што пошукам канец.
Ён аказаўся верным свайму слову,
Стась з інстытутам падпісаў дамову.

Вучыць прышлося радыёнуклiды
Па працах, на ангельскай мове спрэс.
На гэтай мове размаўляў  прагрэс,
Таму i Стась аўтадыдактам без абiды,
Зубрыў, якiя simple past апiсвае падзеi
А для якiх past present падыходзiць.
Ляцелi дні. Стась верыў,  што зардзее
Ангельскай мовы сонца на ўсходзе.
Да мэты шлях - крамнiстая дарога
I перашкод на ёй даволі многа.

Год праляцеў. Сям'i далi кватэру.
Сын нарадзiўся, стала больш турбот,
Хаця i так быў імі повен рот,
Ды рух падзей крапiў у мэту веру.
На працы ж целам  толькi чужародным
Застаўся Стась, з'явiўся бо з "Саветаў"
I працу атрымаў уздзеяннем нягодным.
Сам доктар Менарт неўзлюбiў яго за гэта,
А Менарт быў шэф групы негалосны
I клiмат для хлапца ўстроiў невыносны.

Стaраўся Стась, як толькi мог,
Ды ведаў яўна не хапала
I хоць чытаў зусiм нямала,
Ды йшоў на працу, бы ў астрог.
Жыццё на нервах дало сябе знаць
Гастрыт з'явiўся досыць нечакана
Параiў доктар спортам стрэс той зняць,
Дамоў паехаць, зажыла каб рана.
Парада добрая, ды толькi раз ў год
Наведваць СССР па вiзе мог "народ"!

Застаўся выбар: спорт цi фiзкультура,
Бо летам у бацькоў адпачываў Стась дома.
На ўезд дазвол не атрымаць, вядома.
Ён эмiгрант – „буржуйская натура“!
„Прадацель, як і ўсе, хто не пасланы
Радзімы інтарэсы прадстаўляць!
Збег за за мяжу, каб набіваць карманы
І на карысць імпер'ялістаў працаваць!
Ўсе эмігранты - пагатоў шпiёны,
Што рвуцца зарабляць "рубель зялены“".

Такой была палітыка дзяржавы,
Што будавала камунізму рай,
Дзе ў валтузні калякарытных зграй,
Хто бессаромным быў - той быў і правы!
Мяжа, нібы жалезная сцяна,
Трымала ў рабскай постаці народы,
 Каб працавалі з ранку да цямна
І не шукалі лепшае "свабоды"!
Стась за мяжою адшукаў свабоду,
Затое меў пры ўездзе перашкоду.

Са спорту - меўся альпiнiзм у iнстытуце
І Стась пайшоў туды, любiў бо вышыню.
На просьбы жонкі ён увагі не звярнуў
Баялася ж сям'я, што галаву там скруцiць.
У секцыi быў дух добразычлiвы,
Хлапцы былi ўсе Стася адногодкi.
Ён ачуняў душой i стаў шчаслiвым
Тон зносiнаў яго, за час зусiм кароткi.
Сяброўскi дух гаiў гастрыт цяпер,
Бо ў альпiнiзме поўны быў давер


Рецензии