Стась Высоцкi 28

 На чужыне

Фракфурт-Одэр. Прама на мяжы
Правяраюць пашпарты i вiзы.
Горад нейкi цёмны, жоўта-шызы,
ГДР - для сэрца край чужы.
Тогнуўся цягнiк. Праз паўгадзiны
Зроку адкрываецца Берлiн:
Камiны, дамы, агнi, машыны,
Тумбы для аб'яваў i навiн
Стась убачыў праз вакно ў вагоне:
Астрыд з мамай, з братам на пероне.

Дарога ў Лейпцыг ад Берлiна
Ляцела прама, як страла.
У невядомы сьвет вязла
Стася нямецкая машына.
Гудзеў натужлiва матор,
Блiшчалi незнаёма зоры,
Ды не вязаўся разгавор, -
Стась быў душой маўкліва-хворы.
Было  ўсё неяк невядома,
Ён з жонкай быў, але цi дома?

Прыехалi. Назаўтра ў кватэры
Сабралiся дзяцькi з жанкамi i кузiны,
Гатовыя пачуць сям'i навiны
Ды планы маладых i iх намеры.
Размовы пацяклi на беларуска-польскай мове,
Стась акрыяў душою акурат,
Пачуўшы, што жыла сямья у Львове
Перад вайной. Там мелi дом i сад.
Сям'ю ж вайна паслала ў выгнанне
Вядомы быў i iм боль развiтання!

У выніку рашылі на савеце,
Абгаварыўшы існавання тэмы,
Аднагалосна, што ўсе праблемы
Здымае праца ва ўнiверсiтэце.
Ці можна ўладкавацца на фiзфак
Спытаць у рэктараце ўнiвесiтэту,
Каб там далі параду, як
Рашыць праблему можна гэту.
Ды радасцi не даў паход,
Вакансій не было на цэлы год.

Была надзея, што пашчасцiць можа,
Знайсцi работу ў Йене ў ФШУ*,
Як пабрацiм ён меў стасункi БДУ
I ўладкавацца там было б так гожа.
З  знаёмым рэктара з'явiўся ў дэканат,
Прыемную размову мелі ў дэкана,
Ды ў адказ пачуў зноў акурат,
Што месц няма, бо ўсё ўжо разабрана.
Каб для сям'i заробак мець якi,
Рашыўся Стась пайсцi ў будаўнiкi,

На працу ўладкавацца дапамог -
Герр Бергер, быў суседам па кватэры.
Ён Стася распытаў i сам праверыў,
Цi сапраўды быць плотнiкам ён мог.
Паўгода Стась аздоблiваў кватэры,
Вучыў нямецкi, каб пачувацца  дома,
Ды i ўстаўляючы ў пакоях вокны, дзверы,
Шукаў вакансii, каб працу мець з дыпломам.
Яму падказваў досвед чалавечы,
Што толькi пошук выйсцем ёсць з галечы!

Так i было. Аднойчы ў Кансулаце
Прыняў яго Генконсул СССР
I, выслухаўшы планы i намер,
Прапанаваў, каб болей час не трацiць,
Запыт аб працы ў Акадэмiю Навук направiць.
Працуе мнoга там вучоных з СССР,
А ён дырэктару праблему сам прадставiць,
Да Стася адчувае бо давер.
Быў гэта лёс, цi бласлаўленне Бога?
У край навукi зноў вяла дарога!

* - Фрыдрых-Шыллер-Універсітэт у горадзе Йена, Германія.


Рецензии