Стась Высоцкi 26

Ланцуг сустрэч
Наш лёс - гэта ланцуг сустрэч,
Дзе звеннi- радасцi сустрэчы.
Такi наш розум чалавечы;
Ён злое выдаляе прэч.
На тым жыруюць папулiсты:
Палiтыкi ды махляры,
Што людзям абяцаюць чысты
Пры ўладзе іх рай да пары!
"Рабамi на галерах будзем,
Што абяцалi - не забудзем!"

Пасля ж: "Зацягнем паясы,
Каб армію ўзняць і флот!"
Галее ў большасці народ,
Начальству ж - райскія часы!
Адсоткаў 5 жывуць багамі,
Дзяржава ўся належыць ім,
Кіруюць , як захочуць самі,
І дбаюць аб дабры сваім.
Людзей з’яднаць каб у бядзе,
Плятуць, што Захад нападзе.

А людзi чуюць казкi тыя
I спадзяюцца многа лет,
Што будзе ў іх жыцці прасвет,
Часы наступяць залатыя.
Жыццё змяняецца, цячэ,
Без зменаў застаюцца казкi,
Што трэба пацярпець яшчэ
I дабрабыт наступiць царскi.
Наiўны Стась быў: па вяселлi
Застацца ў Мiнску жыць хацелi.

Адтанцаваўшы, з Астрыд ён
На Мiнск сабраўся ў дарогу,
Шукаць параду, дапамогу,
Каб меў iх брак якicьцi плён.
За тыдень з ёю абышлi
У Мiнску: гарсавет, абкам.
Нiдзе ёй працы не знайшлi,
Tаму рашыўся ўжо Стась сам
Да жонкi выехаць з Радзiмы,
Так бы сказаць, пайсцi ў прымы.

Намер аб выездзе таксама,
Ўхваліў і сябра Стася - Верабей.
Сказаў ён Стасю: "Едзь скарэй,
Як клiча цябе Астрыд мама!
Будуем камунiзм мы толькi на паперы,
I кожны для сябе, і гэта мне вядома!
Без сувязей жыццё - на гэта, дай мне веры!
Тут не жыццё - турма, а ў ГДР вы дома!"
Не меў Стась плёну ў абкаме, гарсавеце,
Ды, дзякуй Богу, ёсць сябры на свеце!

На заўтра з Астрыд Стась пайшoў у  кансулат,
На ў'езд у ГДР запоўнiлi паперы.
Iх консул падтрымаў у выбраным намеры,
Сказаўшы, што праблем не бачыць акурат!
Праз два днi Aстрыд з'ехала ў Берлiн.
Стась звольнiўся без перашкодаў з працы,
Застаўся ў iнтэрнаце жыць адзiн,
Каб пашпарта на выезд дачакацца.
У пакоi Астрыд зноў жыццё кiпела,
Туды ўсялiлася венгерка Грасiэлла.


Рецензии