Стась Высоцкi 25

 Сустрэча з лёсам

Наканавана было Стасю лёсам
 "Рухаць" навуку ў iнстытуцкiм складзе.
А летам грошы зарабляць у будатрадзе
I не круцiць пры прапановах носам.
Пацiху грошы ашчаджаць так на кватэру,
За шчасце ж была мiнская "прыпiска",
Не забываць вучоным стаць намеру,
Хоць да вучонага iсцi было не блiзка.
Ды часам лёсу бег змяняецца выпадакам
I пойдзе ўсё тады зусiм другiм парадкам.

Пад Новы Год пайшоў Стась на каток
З балгарскаю сяброўкай Лазарынай,
З гарачаю паўднёваю дзяўчынай,
 Што мела ў жылах вулканічны ток.
Да свята было толькі две гадзіны,
Жадання Стась зусім не меў катацца,
Але жарсць прыгажуні Лазарыны
Прымусіла яго без бою здацца.
Дзяўчына не зняла і макіяж,
Бо ад жадання ўся трымцела аж!

Людзей на коўзанцы амаль што не было.
Яны, пабраўшыся за рукі, паляцелі.
Сняжынкі зоркамі перад ваччу мігцелі
А ў сэрцах дрэва раю расцвіло!
Нікога не ўспрыймаючы наўкола,
Яны ляцелі пад свіст ветру у вушах
І не заўважылі, як зьбіў дзяўчат Мікола.
Разьбіты нос, кроў з тушай у слязах.
Так "спадабаўся" Лазарыне Новы год,
Што з Стасем не схацелі больш прыгод.

Сяброўку новую спаткаў Стась з ГДР,
З прыгожым імем Астрыд, з стройным станам.
Было прыемна з ёй хадзіць вясною п'яным,
Бо паміж іх раслі і цяга, і давер.
Яе Стась навучыў катацца на каньках,
З ёй разам абышлі балоты і лясы
Вясновых ландышаў дурманіў розум пах
Праводзіў з ёю Стась шчаслівыя часы.
Хоць дожджык церусіў і быў дзянёк пануры
Паехалi яны на танцы ў Дом культуры.

Вярталiся дамоў - ад шчасця вочы ззялi,
Хацелася спяваць цi ў неба ўзляцець,
I верылася, лёс не мог iх так  сустрэць,
А мабыць для таго, каб сэрцы паядналі!
Назаўтра ў ЗАГС  пайшлi i падалi заяву,
Аб тым, што жыць сям'ёй хацелi б новай,
Спыталiся, як iм зрабiць карэктна справу,
Каб стала для сям'i  надзейнаю асновай.
Заяву прынялi.  У жнiўнi пад вянец.
Не ведалi яны, дзе перашкод канец.

У ясны жнiўня дзень картэж з пяцi машын
У лентах i шарах падъехаў к iнтэрнату
Стась Астрыд на руках данёс к аўто i свату
Вяселля перадаў кiроўныя ключы.
Расселiся. Картэж, гатэль"Планета“.
Марш Мендэльсона стрэў іх у святочнай залi,
Прыгожы ў кветках стол, сур’ёзная кабета,
Што вiншавала iх. Яны ж сямьёю сталi.
Бакалаў перазвон, абдымкi, воклiч "горка!"
Да "Вечнага агню " ляцiць машын пяцёрка.

Усклалi кветкi там, зрабiлi фотак пару
Пад'ехаў аўтабус i  ўсе  ў яго паселi.
Да Стасявых бацькоў паехала вяселле
У вёсцы святкаваць i даць у танцах жару.
На Тучу паварот. Раўнюткая дарога.
Прайшоўся грэйдзер і няма нiякiх ям!
Пакрашаны платы i дахаў новых многа
Такi парадак тут Стась не чакаў i сам.
Райком так прыказаў, матэрыял даў дарам,
Каб перад немкай той у гразь не  ўдарыць тварам.

Ля хаты Стася тоўпіўся народ,
Цікаўныя пабачыць "немку" тую
Ды не ў кіно, а побач тут, жывую!
Стапталі Стасю сад і агарод.
Пад'ехаў аўтабус. Вядзе Стась жонку ў  двор
І сустракае там перш-наперш свата.
Цікавы ён завойдзіць разгавор,
Каб быў лад у сямьі і каб жылі багата!
Іх Стасявы бацькі віталі на парозе,
Нібыта два вякі сустрэліся ў дарозе!


Рецензии